1 ліпеня 15:00 адбудзіцца буйнейшая падзея рок культуры Гомеля “MASS MEDIUM FEST 2009” – фэст які праходзіць штогод у сярэдзіне лета ўжо на працягу 9 год, пад кіраўніцтвам Рок-центра http://www.rock-center.org
На гэтым мерапрыемстве ў Гарадскім Цэнтры Культуры будуць задзейнічаны 2 пляцоўкі, дзе адначасова магчыма пабачыць 30 гуртоў. Сярод іх як цітаны гомельскай рок-індустрыі: COPYRIGHT, POSTAL, ZV!K, АЦЕТИЛЕН, КОНТУР, БАН-ЖВІРБА ды інш., так і маладыя гурты, прайшоўшыя папярэднія адбрачныя туры ў маі 2009. Галоўным хэдлайнерам гэтага рок-марафону з’яўляецца адзін з лідэраў пастсавецкага року – гурт ТТ-34, вядомы сваімі саундтрэкамі да фільмаў «Дневной Дозор», «Ночной Дозор», «Охота на пиранью». Гурт за плячыма якога альбом “БУМ” дастаткова прагучаўшы па ўсяму СНД ды сур’езныя рэйтынгі ў канцэртнай дзейнасці.
Міця Гаўрылін (Бан-Жвірба) – нам вельмі падабаецца ўдзельнічаць ў гэтым фэсце, бо гэта самае вялікае рок мерапрыемства нашага гораду, якое заўседы збірае больш за тысячу не абыякавых слухачоў на зачыненай пляцоўцы і ахапляе розныя накірункі цяжкай музыцы. Б-Ж брала ўдзел яшчэ ў першай “лазне”(так яе называюць у народзе, бо ўсе мокрыя ад спякоты ды энергетыкі) ў 2001 годзе, разам з Gods Tower, Rasta, і вельмі цікава назіраць як з’яўляюцца новыя таленты, як змагаюцца больш сталыя гурты. Дарэчы, выступ на Мас Медыум будзе перадапошняй рэпетыцыяй перад удзелам Б-Ж ў селетнім Басовішчы 2009 ды святкаваннем у верасні свайго дзесяцігодзя і выхаду новага альбому “Дагары нагамі”.